Strona Główna Podcasty Беларусы ў Польшчы і ў свеце
Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Polskie Radio S.A. 82 Odcinki lip 5, 2026

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

Odcinki

«Гліна вучыць цярплівасці»: майстрыца Галіна — пра творчасць, веру і працу з дзецьмі lip 5, 2026 403 Працоўныя будні ў сферы інфармацыйных тэхналогій яна сумяшчае з любімай справай — керамікай. Майстрыца Галіна ўжо сем гадоў працуе з глінай, стварае посуд і ўпрыгожанні, а таксама праводзіць варштаты для дзяцей. Пра тое, як з'явілася гэтае захапленне, чаму гліна вучыць чалавека цярпенню і што натхняе працягваць творчы шлях нават у эміграцыі, яна распавяла ў інтэрв'ю.
Пяць з паловай гадоў чакання. Гісторыя Вольгі Севярынец cze 8, 2026 548 Больш за пяць гадоў Вольга Севярынец чакала мужа з турмы, выхоўваючы маленькага сына. Яна нам расказала, што дапамагло ёй вытрымаць выпрабаванне, і як сям’я вучыцца жыць разам пасля вызвалення Паўла. З ёй размаўляе Павел Залескі.
Павал Севярынец: БНР – не проста гісторыя, гэта перспектыва нашай будучыні mar 25, 2026 614 Раніцай 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – першай самастойнай дзяржавы беларусаў. Сёлета адзначэнне гадавіны БНР (Дзень Волі) ладзіцца як ніколі маштабна, у сувязі з вялікай колькасцю беларусаў, якія жывуць паза межамі краіны. У самой Беларусі, на жаль, святкавання няма. Па словах старшыні аргкамітэту адзначэння Дня Волі, беларускага палітыка, пісьм
Эміграцыя без пафасу: штодзённыя гісторыі і пошук сябе mar 20, 2026 615 Беларуская аўтарка Дар’я Ракава распавядае пра сваю першую кнігу “Я/МЫ эміграцыя”, пра жыццё ў Польшчы, мову, інтэграцыю і пра тое, як звычайныя гісторыі эмігрантаў могуць стаць літаратурай, якая дапамагае іншым.
Салістка гурта «Літы Талер»: Першыя гады ў эміграцыі дуды нас кармілі mar 20, 2026 792 «Калісьці мы былі андэграўндам, а цяпер фолк-гурт, а тым больш з дудамі, стаў трэндавым гуртом», – расказвае Зарына.
Беларускія сляды Вільні: экскурсіі Валерыі Чарнаморцавай mar 17, 2026 564 Валерыя Чарнаморцава — беларускамоўная экскурсаводка па Вільні. Летась скончыла магістратуру ЕГУ па тэме развіцця культурнай спадчыны. У Беларусі працяглы час арганізоўвала вандроўкі па краіне, з’яўляецца адной з сузаснавальніц віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Гісторыя беларускіх жанчын: ад пратэстаў да актуальнай барацьбы ў эміграцыі mar 14, 2026 1293 У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын». Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе. Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.
Гісторыя нашага радыё. «Паразуменне паміж грамадствамі — так мы адчувалі нашу ролю» mar 11, 2026 1617 Нядаўна Канал замежнага вяшчання Польскага радыё адзначыў 90 гадоў свайго існавання. Гэта добрая нагода, каб прыгадаць таксама гісторыю Беларускай службы. Сёння мы хочам вярнуцца да падзей 90-ых гадоў, як усё пачыналася і як на працягу гадоў мяняліся мэты нашага радыёвяшчання. Старонкі гісторыі ў размове з Наталляй Грышкевіч прыгадвае шматгадовы кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё прафесар
Аляксей Грахоўскі: Адна з самых вялікіх праблем студэнтаў - мабільнасць lut 26, 2026 551 Пад канец студзеня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» студэнцкае аб’яднанне «Ліхтар». Гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Датычнымі да «фарміравання» названы, між іншым, Аляксей Грахоўскі. Ён на пачатку лютага ўвайшоў у склад АПК, стаў намеснікам прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
Я лічу, што трэба рабіць традыцыю там, дзе мы ёсць, і з таго, што маем lut 25, 2026 685 Святлана Сушко – беларуска, архітэктар, скончыла школу з мастацкім ухілам, жыве ў Францыі, дае майстар-класы па саломапляценні нават у Польшчы. Яна кажа, што яе чапляе ўсё беларускае, што толькі можна рабіць дома.
Беларускія валанцёры ў Кіеве: Наш Пункт нязломнасці – гэта давер lut 24, 2026 607 Больш за месяц у Кіеве працуе Пункт нязломнасці, які паставілі і якім займаюцца беларусы. Першая і галоўная мэта – гэта даць магчымасць сагрэцца і падзарадзіць прылады. Але гэта і магчымасць паказаць сваю салідарнасць з украінскім народам, паказаць, што рэжым і беларусы – гэта рознае, гаворыць Ірына Шчасная.
Беларускі аўтар-выканаўца і мастак Ілля Фаляжынскі прадставіў новы сінгл. lut 21, 2026 730 Ілля Фаляжынскі – беларускі аўтар-выканаўца і мастак, які жыве і працуе ў Варшаве – прадставіў свой новы сінгл «Сузіранне». Ён уключае тры кампазіцыі, дзве з якіх напісаныя самім аўтарам, а трэцяя – гэта пераклад санета Уільяма Шэкспіра. Публікацыю песень Ілля прымеркаваў да 21 лютага – Сусветнага дня роднай мовы. Ілля Фаляжынскі наведаў нашу студыю, распавёў пра сваю музычную дзейнасць і стаўленн

Rekomendowane