
Зроблена ў Польшчы
«Зроблена ў Польшчы» — гэта падкаст, у якім Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер і спецыяліст па палітычным маркетынгу, а Макс — блогер і журналіст па адукацыі. Яны тлумачаць механізмы і цікавосткі палітычнай сістэмы Польшчы, а таксама тое, як польская палітыка ўплывае на жыццё беларускай, украінскай і іншых дыяспар. Аўтары абяцаюць гаварыць праўдзіва і без фальшывак. Падтрымаць падкаст можна праз спасылку Buy Me a Coffee.
Odcinki

Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска?
Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы?Ці сапраўды Дональд Трамп спрабаваў умяшацца ва ўнутраную польскую палітыку і прапанаваў міністру абароны Польшчы пакінуць у

Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў?
Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі мігранты вінаватыя ў гэтай сітуацыі?Разбіраемся ў прычынах анты-імігранцкіх настрояў і хвалі агрэсіі да

Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх
Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак дзеліцца сваім досведам, расказвае пра першыя ўражанні ад польскіх бальніц і называе польскі SOR сапраўдным пе

Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы
Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы?Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем даступную інфармацыю.Як мэнэджары найбуйнейшай польскай дзяржаўнай карпарацыі Орлен раздалі невядома каму 1,

Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў
Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska.Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з заявамі пра непазбежнасць эскалацыі: што адбываецца і да чаго рыхтавацца? Ці краіны Еўропы сапраўды прачнулі

Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня
Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш заўважны ўдзел беларусаў у першыя дні баёў з Вермахтам? Што вядома пра тых беларусаў, якія загінулі падча

Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto
Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto!Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў 2022 годзе? Што кажа следства пра сувязі крыптавалютнай платформы з палітыкамі Права і справядлівасці, Кан

Міграцыя, карупцыйныя скандалы, Браўн і слабы Туск — новы палітычны сезон у Польшчы! Першыя прагнозы
Пачынаецца новы палітычны сезон! Што чакае Польшчу і іншаземцаў, якія тут жывуць?Як выглядае палітычны расклад на пачатку новага сезона ў польскай палітыцы? З якімі праблемамі змагаюцца абодва бакі палітычнай сцэны? Ці слабасць кааліцыянтаў і невыкананыя абяцанні знішчаць шанцы Дональда Туска на перамогу? Як новы вялікі карупцыйны скандал можа паўплываць на сітуацыю правых палітыкаў і самога прэзі

За што замежнікі любяць Польшчу і чым яна іх бесіць? На што польскае скардзяцца беларусы ў трэдс
Вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» — Максім і Таня — стаміліся чытаць пра плюсы і мінусы Польшчы ад іншых, і запісалі свой выпуск на гэтую тэму. Гэта максімальна суб’ектыўны набор плюсаў і мінусаў краіны, таму рыхтуйцеся да таго, што шмат з чым вы не будзеце пагаджацца. Запрашаем у каментары!Чаму Максіма не бесіць, што па нядзелях нічога не працуе? Чаму Таня ў выніку задаволеная, што паслугі каштуюць да

Як захоўваць беларускасць у Польшчы і навошта? Турбапазітыўныя гісторыі пра роды беларускі ў Польшчы
Вядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Таня Дзямчук рыхтуецца да родаў і шчыльна вывучае тэму цяжарнасці і гадвання дзяцей. Чым адрозніваецца стаўленне да дзяцей і цяжарных у Беларусі ў Польшчы? Як ставяцца польскія дактары да беларускіх жанчын і іх дзяцей? Чакайце шмат добрых гісторый ад вядоўцы Тані і госці Вікторыі.Таксама шмат няпростых пытанняў: як і навошта знаёміць беларускіх дзяцей у Польшч

Прымусовая асіміляцыя, служба дэпартацыі, выхад з Шэнгена — разбор міграцыйнай стратэгіі Маравецкага
Ад прымусовай асіміляцыі да дэпартацыі абсалютна ўсіх украінцаў з Польшчы. Разбіраем новыя прапановы правых польскіх палітыкаў.Матэвуш Маравецкі абвесціў прапанову комплекснай міграцыйнай рэформы: міністэрства міграцыі, служба дэпартацыі і «прымусовая і брутальная» асіміляцыя! Што ў гэтым плане сапраўды карыснае, а што — чысты папулізм? Ці некаторыя прапановы былога прэм'ера не парушаюйь правы

Год з прэзідэнтам Наўроцкім: рэкорд па ветах, супрацьстаянне з Тускам, адносіны з Трампам | Прагнозы
Караль Наўроцкі гучна адсвяткаваў гадавіну сваёй інаўгурацыі! Але ці быў гэта добры год для Польшчы?У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем год з новым прэзідэнтам. Ці Караль Наўроцкі змог выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні? Што для Польшчы азначае абсалютны рэкорд па прэзідэнцкіх ветах? Чаго змог дасягнуць прэзідэнт у замежнай палітыцы? І як папулярнасць Караля Наўроцкага

Пражарка Маравецкага: невыкананыя абяцанні, карупцыйныя скандалы, крывадушнасць і складаныя падаткі
Ці можна давяраць Матэвушу Маравецкаму? З пачаткам сольнай палітычнай кар'еры былы прэм'ер-міністр Польшчы намагаецца будаваць новы імідж. Але як мінулае Маравецкага можа пашкодзіць яму ў будучыні?Хто ўвайшоў у каманду Маравецкага і чаму так важна гэтыму прыглядацца? Якія гучныя абяцанні былога прэм'ера Польшчы назаўсёды засталіся толькі абяцаннямі? Пра якія вялікія карупцыйныя скандал

ПіС жорстка атакуе Маравецкага! Грыль у Матэвуша: будзе новая партыя? Якія шанцы ў былога прэм'ера?
Яраслаў Качыньскі спрабаваў абыграць Матэвуша Маравецкага і не выключыў яго з партыі. Пакуль што... Але былы прэм'ер-міністр Польшчы не збіраецца чакаць і ўжо стварыў у Сэйме ўласную фракцыю!Што крыецца за дзеяннямі лідара ПіС і Матэвуша Маравецкага? Што падзел ПіС можа азначаць для раскладу ў сённяшнім Сэйме? І ці павярне Качыньскі татальны кантроль над партыяй пасля сыходу Маравецкага?У Варш

Качыньскі выгнаў Маравецкага: раскол партыі ПіС | Новая партыя перавярне польскую палітыку?
Раскол у Праве і справядлівасці стаўся фактам. Матэвуш Маравецкі і ягоныя прыхільнікі не прысягнулі на вернасць Яраславу Качыньскаму і могуць быць выключаны з партыі. Як гэты раскол можа паўплываць на ПіС і што кажа нам аб лідарстве Качыньскага? Ці ён надалей кантралюе ўласную партыю?Ці ў Матэвуша Маравецкага ёсць адпаведныя рэсурсы для будовы новай палітычнай сілы? У якім напрамку ён можа пайсці?

Хто затрымае хвалю агрэсіі да іншаземцаў у Польшчы? Права і справядлівасць на шляху да развалу
У апошнія тыдні іншаземцы ў Польшчы ўсё часцей становяцца ахвярамі агрэсіі на фоне ксенафобіі. Галоўнай цэллю з'яўляюцца грамадзяне Украіны, але бяда не абыходзіць і беларусаў.Што з гэтым можна зрабіць і як затрымаць хвалю нянавісці? Як польскае грамадства рэагуе на ўсё часцейшыя выпадкі ксенафобіі і што робіць дзяржава? Як праваахоўныя органы Польшчы змагаюцца з такімі выпадкамі і ці гэтага д

Дык як палякі ставяцца да беларусаў: новае даследванне | Польскі ўрад пачаў змагацца з ксенафобіяй
Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, як палякі на самой справе ставяцца да беларусаў. Ці палякі бачаць розніцу паміж беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і тымі, хто жыве ў Беларусі? Чаму некаторыя палякі не лічаць беларусаў самастойным народам і ці ведаюць нашу гісторыю і культуру?У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» абмяркоўваем вынікі апошняга апытання і аналізуем, чаму іншае даследаванне,

Расея нападзе на Польшчу? Разбор сцэнароў магчымай правакацыі | Як Польшча рыхтуецца да атакі
Спецслужбы Польшчы і НАТА паведамляюць пра магчымы напад Расеі на Польшчу. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраем магчымыя сцэнары збройнай правакацыі з боку Расеі і ацэньваем верагоднасць такога развіцця падзей. Чаму менавіта Польшча і ці сапраўды Расейская Федэрацыя мае адпаведны патэнцыял, каб заатакаваць краіну НАТА? Як Польшча павінна рыхтавацца да верагоднай атакі і што ўжо робіцца ў

На канфлікце з Украінай расце папулярнасць Наўроцкага | Праблемы Тшаскоўскага: будзе рэферэндум?
Папулярнасць прэзідэнта Польшчы пабіла гістарычны рэкорд! Як да росту даверу да Караля Наўроцкага прычыніўся канфлікт з Уладзімірам Зяленскім? Чаму прэзідэнты Польшчы і Украіны вырашылі ахвяраваць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі? І што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю?Скандал у варшаўскім шпіталі набірае абароты! Як новыя факты ўплываюць на рэйтынгі прэзідэнта Варшавы і партыі Дональда Туска

Яго гісторыя карысная беларусам: паляк нарадзіўся ў ЗША, працаваў у НАТА і вярнуўся жыць ў Польшчу
Том нарадзіўся ў ЗША ў сям’і палякаў, якія ўцяклі ў Амерыкы з камуністычнай Польшчы. Усё жыццё ў ЗША атачэнне яго сям’і было польскім, дома ўсе размаўлялі выключна па-польску. Ужо дарослым Том пайшоў на службу ў войска і працаваў у НАТА. Падчас вайсковай працы Том пераехаў у Еўропу: пажыў у Германіі, потым Літве, і ў выніку вырашыў асесці ў Варшаве.Кім сябе адчувае Том: палякам ці амерыканцам? Як

Шакуючая прапанова Чарнка: праверкі этнічнага паходжання чыноўнікаў | Наўроцкі стаў чэмпіёнам
Кандыдат у прэм'ер-міністры ад Права і справядлівасці Пшэмыслаў Чарнэк і дэпутат Сэйма Януш Кавальскі прапануюць правяраць этнічнае паходжанне чыноўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі. Ці гэта крок у напрамку ўвядзення этнічнай сегрегацыі польскіх грамадзян? Як далёка гатовыя пайсці правыя палітыкі ў барацьбе за галасы выбаршчыкаў і да чаго гэта можа прывесці Польшчу?Караль Наўроцкі пабіў гістарычн

Скандал у шпіталі патопіць Туска? Наўроцкі пазбавіў Зяленскага ордэна: ці можна было зрабіць інакш?
Вялікі скандал у варшаўскім шпіталі пагражае Дональду Туску. Ці дзеянні лакальнага дзеяча Грамадзянскай кааліцыі прывядуць да паразы партыі на выбарах у Сейм? Як польскія палітыкі стварылі паталагічную сістэму ў службе аховы здароўя замест таго, каб праводзіць неабходныя рэформы?Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла. Як гістарычны спор паміж Польшчай і Украінай прывёў д

Мэнтцэн: ніякіх пашпартоў мігрантам! Скандальныя дэпартацыі | Рэферэндум у Кракаве: канец Туска?
Славамір Мэнтцэн шчыра выказаўся пра грамадзянства замежнікаў! Фактычная забарона грамадзянства для іншаземцаў, мігранты як танная працоўная сіла і страх перад паўстаннем у Польшчы ўкраінскай партыі. Аналізуем словы лідара Канфедэрацыі і супастаўляем іх з апошнімі даследаваннямі аб уплыве мігрантаў на польскую эканоміку.Як вынікі рэферэндуму ў Кракаве паўплываюць на агульнапольскіх палітыку? Ці па

Гадавіна выбараў прэзідэнта: Наўроцкі vs Качыньскі | Чарнэк топіць ПіС | Канфедэрацыя распадзецца?
Мінуў год пасля выбараў новага прэзідэнта Польшчы! Як змянілася польская палітыка за гэты час? Ці пацвердзіліся прагнозы? У якой сітуацыі знаходзяцца Права і справядлівасць і Грамадзянская кааліцыя — аналізуем апошнія даследаванні.Як Канфедэрацыя і партыя Гжэгажа Браўна змагаюцца за выбаршчыкаў з ПіС? Што з левымі партыямі, ці будзе новы палітычны саюз? І ацэнка дзейнасці прэзідэнта Наўроцкага: як

Нарадзіць у Польшчы: што ўразіла беларуску | Чаму Польшча адна з найлепшых краін для родаў
Беларуска Вераніка ўжо 12 гадоў жыве ў Польшчы, выдатна інтэгравалася, працуе і мае польскіх сяброў. А некалькі месяцаў таму Вераніка нарадзіла дачку ў Польшчы, а цяпер прыйшла на падкаст «Зроблена ў Польшчы» да Тані Дзямчук, каб распавесці пра свой досвед.Як хутчэй вучыць польскую мову? Што сапраўды бусціць узровень польскай мовы? Што здзівіла Вераніку ў жыцці ў Польшчы? Хто прыйшоў да яе ў госці

Медыцына ў Польшчы: ці ўсё так дрэнна? Як палітыкі хочуць перамагчы крызіс? Колькі зарабляюць лекары
Стан польскай службы аховы здароўя традыцыйна моцна хвалюе грамадства. Разбіраемся, ці ўсё сапраўды так дрэнна? Які змены ў медыцыне ўводзіліся ў апошнія гады, і ці гэтага дастаткова? Чаму Дональд Туск баіцца рабіць сур'езныя рэформы, і што прапануюць Права і Справядлівасць і Канфедэрацыя?Правяраем праграмы польскіх партый і аналізуем, якія ідэі дакладна можна выкарыстаць? І ці сапраўды медыкі ў П

Мэра Кракава скінуць жыхары горада? Як грамадзяне ладзяць лакальную рэвалюцыю праз рэферэндум
У нядзелю 24 траўня ў Кракаве адбудзецца рэферэндум аб адстаўцы мэра горада. Хто такі Аляксандр Мішальскі і чаму жыхары горада хочуць пазбавіць яго пасады ледзьве два гады пасля выбараў? Якія памылкі зрабіў мэр Кракава і як спрабаваў выправіць сітуацыю? Агулам, як выглядае арганізацыя лакальных рэферэндумаў і якія тут ёсць падводныя камяні? І якія былі іншыя знакамітыя прыклады, калі жыхары спраба

Сапраўды вельмі лёгка атрымаць польскае грамадзянства? Разбураем хлусню і маніпуляцыі палітыкаў
Кандытат у прэм'ер-міністры ад Права і справядлівасці Чарнэк кажа, што Польшча раздае пашпарты людзям, які ледзь прыехалі і не ведаюць мовы і традыцый. А ў законапраекце ПіС пазначана, што атрымаць грамадзянства ў Польшчы прасцей, чым у іншых краінах Еўропы. Правяраем, ці гэта праўда!Колькі трэба пражыць у іншых краінах ЕС, каб стаць грамадзянінам? Які ўзровень валодання мовай патрабуюць краін

Рост беспрацоўя ў Польшчы: вінаватыя мігранты? Як палякі ставяцца да беларусаў, якія працуюць
У Польшчы расце беспрацоўе, а правыя палітыкі кажуць, што ў гэтым вінаватыя мігранты. Што прывяло да росту беспрацоўных і ці сапраўды беларусы і ўкраінцы крадуць у палякаў месца працы? Аналізуем статыстыку і апошнія даследаванні. Якія ідэі па рэгуляванні рынку працы высоўваюць палітыкі Канфедэрацыі і Права і справядлівасці?І як польскае грамадства ставіцца да мігрантаў, якія працуюць? Абмяркоўваем

Чыстыя вуліцы і скаргі: што агульнага і рознага ў беларусах і паляках | Стэрэатыпы пра палякаў
Разам з гледачамі і глядачкамі падкаст «Зроблена ў Польшчы» разбіраецца, чым падобныя і чым адрозніваюцца беларусы і палякі. Чым мы падобныя ў вачах іншаземцаў? Якая тэорыя пра адрозненні беларусаў і палякаў ёсць у Максіма? Беларусы і палякі сапраўды аднолькава скардзяцца на жыццё? Ва ўсіх гэтых пытаннях разбіраемся ў новым выпуску.Гэта запіс з канцэрту падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве. Кал

Вы захочаце паспрачацца: як беларусы (не) захоўваюць сябе ў Польшчы і нараджаюць новых палякаў
Як беларусам жыць у Польшчы? Як вывучыць польскую мову? Як захоўваць беларускасць, калі хочацца інтэгравацца ў польскую супольнасць? Якія стадыя праходзяць мігранты ў Польшчы? Ці адчуваеце вы, што аддаляецеся ад Беларусі і паланізуецеся?Таня Дзямчук і Максім Паршута ў новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» філасофствуюць па-мігранцкі. Варта ці ня варта заставацца ў мігранцкай бурбалцы, ці вар

Разбор жорсткай прапановы ПіС: дэпартацыі мігрантаў, грамадзянства пасля 15 гадоў, польскі С1
Права і справядлівасць вяртаецца з новым, яшчэ больш жорсткім праектам закона аб грамадзянстве пад лозунгам «Ніякай талерантнасці!».Што апынулася ў новым законапраекце? Колькі гадоў трэба было б пражыць у Польшчы і які быў бы патрэбны ўзровень валодання польскай мовай? І за што партыя Качыньскага прапануе дэпартаваць іншаземцаў без права апеляцыі? У якую гульню гуляе ПіС і якія шанцы, што яны нарэ

Раскол у ПіС: бунт Маравецкага супраць Качыньскага. Што далей? Туск і КО супраць ЛГБТ і ЕС!
Былы прэм'ер-міністр Маравецкі адкрыта выступіў супраць Яраслава Качыньскага. Чаму Маравецкі вырашыўся на такі крок, і ці паўстанне новага таварыства азначае падрыхтоўку да стварэння новай партыі? Хто з вядомых палітыкаў ПіС гатовы падтрымаць былога прэм'ера? Што Маравецкі кажа пра прычыны падзення рэйтынгаў Права і справядлівасці і якія бачыць спосабы на выхад з сітуацыі? І ці вялікі крыз

Грахі польскага касцёла: гучныя скандалы, саюз з ПіС, уплыў на выбары. Што далей?
Каталіцкі касцёл стагоддзямі быў адным са слупоў польскага грамадства: захоўваў польскасць падчас акупацый, быў у апазіцыі да камуністычнай улады і маральным компасам для палякаў.Чаму ў дадзены момант можна казаць пра крызіс у касцёле, калі колькасць вернікаў зніжаецца, касцёлы пусцеюць, а жадаючых стаць ксёндзамі ўсё менш? Як касцёл пашкодзіў сам сабе моцным саюзам з уладамі Права і справядлівасц

Паляк на ідэальнай беларускай: чым уразіла Беларусь, унікальнасць беларусаў, як зразумець Польшчу
Грунтоўная размова з палякам Альбертам, які размаўляе на чысцюткай беларускай мове. Альберт праводзіць экскурсіі па Варшаве (і не толькі) па-беларуску. Як ён вывучыў беларускую? Чым беларусы адрозніваюцца ад іншых? Што павінны рабіць мігранты з Беларусі, каб хутчэй інтэгравацца ў Польшчы? І чаму палякі і беларусы не сварацца паміж сабой?Альберт сам бываў у Беларусі і шмат размаўляе з беларусамі і

Што трэба ведаць пра паўстанне ў Варшаўскім гета: прычыны, героі і беларускі след
19 красавіка — гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета, якое пачалося ў 1943 годзе. Гэта было першае ўзброеннае паўстанне габрэяў у акупаванай Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. Як выглядала жыццё ў Варшаўскім гета і што стала прычынай паўстання? Хто ў ім удзельнічаў і адкуль мы ведаем так шмат падрабязнасцей пра яго? І якія важныя беларускія сляды ёсць у гэтым паўстанні? Пра ўсё гэта распавядаем

Фанаты атакуюць Наўроцкага: што адбываецца? Чаму прэзідэнт Польшчы губляе падтрымку і прычым тут ПіС
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўпершыню пачаў траціць падтрымку ў апытаннях. Гэта невялічкае падзенне, але негатыўны трэнд ёсць ужо ў двух даследваннях. Да таго ж, супраць Наўроцкага наўпрост выступілі футбольныя фанаты — людзі, якія называлі прэзідэнта сваім. Што адбываецца з рэйтынгамі Караля Наўроцкага і што будзе далей? Навошта прэзідэнт Польшчы рызыкуе ўласным рэйтынгам на карысць партыі П

Качыньскі ідзе ва-банк: Чарнэк пераможа Туска і Браўна? Партыі ПіС дапаможа кампанія супраць ЕС?
Яраслаў Качыньскі вызначыў кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра Польшчы: чаму менавіта яго? Ці Чарнэк здольны перамагчы Дональда Туска, забраць галасы ў Гжэгажа Браўна і вярнуць былую папулярнасць? Права і справядлівасць ідзе на востры канфлікт з Еўрапейскім саюзам. Ці кампанія супраць ЕС і Германіі можа быць эфектыўнай? З якімі праблемамі сутыкнецца кандыдат ПіС і ці палякі ўжо заўважылі «эфе

Колькі зарабляць, каб купіць кватэру ў Варшаве? Праўда пра крэдыты для беларусаў у Польшчы
Як купіць кватэру ў Польшчы? Ці сапраўды беларусам і іншым замежнікам складане купіць сваю кватэру ў Варшаве і іншых гарадах краіны? Ці даюць беларусам іпатэчныя крэдыты ў Польшчы і ў якіх банках гэта прасцей? Колькі трэба зарабляць, каб атрымаць іпатэку? А колькі трэба мець грошай, каб хапіла на першы плацёж і дадатковыя расходы? Агулам: як адбываецца пакупка кватэры ў Польшчы, калі ты беларус?Гэ

Гісторыі беларусаў пра палякаў: любоў да Леніна, брудная Варшава, закупы і дэпартацыя
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» рэгулярна запытвае палякаў пра іх стаўленне да беларусаў, а гэтым разам мы абмяркоўваем стаўленне беларусаў і беларусак да Польшчы і палякаў. Якія асацыяцыі ў беларусаў з Польшчай? Як гэта мяняецца пасля пераезду ў Польшчу? А што пішуць пра беларусаў у новай кнізе польскіх журналістаў «Z widokiem na Polskę»?У гэтым выпуску шмат смешных і кранальных гісторый: пра дэпарт

Скандал вакол SAFE ў Польшчы: вета Наўроцкага, абвінавачванні ў здрадзе, як Туск знойдзе грошы
Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага абвінавачваюць у здрадзе пасля вета на закон пра праграму SAFE. Згодна з праграмай Польшча атрымала б амаль 200 мільярдаў злотых на бяспеку: армію і іншыя службы. Ці яшчэ атрымае, а ўся сітуацыя аказалася партыйнай гульнёй?Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разбіраецца ў скандале вакол праграмы SAFE у Польшчы і тым, хто выйдзе пераможцам з сітуацыі: прэзідэнт Наўроцк

Таямніцы Круглага Стала: змова эліт з камуністамі ці перамога палякаў? Ярузэльскі супраць Валенсы
Як палякі першымі ў Еўропе разбурылі камунізм? Таямніцы перамоваў паміж камуністычнымі ўладамі і апазіцыяй Салідарнасці. Як праходзілі паседжанні за Круглым Сталом і патаемныя перамовы паміж элітамі ў Магдаленцы? На якіх умовах адбылася палітычная трансфармацыя Польшчы і чаму палякі дагэтуль не могуць вырашыць, была гэта здрада ці перамога народу, і чаму прэзідэнт Наўроцкі загадаў вынесці той самы

Пераезд у Польшчу 10 гадоў таму: чыноўніца не пазнала карту паляка і нелегальная праца
Беларуска Злата пераехала на вучобу ў Польшчу да таго, як гэта стала мэйнстрымам: была адзінай замежніцай, чыноўніца не ведала, што такое карта паляка, атрымаць PESEL было максімальна складана. Цяпер Злата працуе візажысткай вядомай польскай маркі Dr Irena Eris. У новым выпуску рубрыкі Тані Дзямчук Злата расказвае пра першую працу ў стрыптыз клубе і як знайшла сваё месца і свой дом у Польшчы.Злата

Колькі беларусы і ўкраінцы зарабляюць для Польшчы? | Сікорскі распачаў прэзідэнцкую кампанію! | SAFE
Моцны выступ Радаслава Сікорскага ў Сейме: заяўка на наступныя прэзідэнцкія выбары? Пра што казаў міністар замежных спраў: найвялікшая пагроза для Польшчы ў дадзены момант, ці трэба рыхтавацца да вайны і якая роля ЕС і НАТА? Стасункі з ЗША: ці варта поўнасцю давяраць Амерыцы, і як на словы Сікорскага адрэагаваў амбасадар Трампа? І чаму трэба безумоўна падтрымліваць Украіну ў вайне? Нечаканая рэакц

Новы прэм’ер Польшчы пасля Туска: першыя кандыдаты | Качыньскі рыхтуе партыю да выбараў у Сейм
Хто будзе наступным прэм’ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 2027 года? Лідар партыі ПіС Яраслаў Качыньскі ўжо абраў свайго кандыдата. Але ці будзе толькі Права і справядлівасць вырашаць, хто будзе кіраваць наступным урадам, калі выйграюць правыя?Партыя Шымана Галоўні без Шымана Галоўні развалілася. Цяпер гэта дзве групы дэпутатаў у польскім Сейме. Што гэта азначае і ці не збягуць яны ў бОльшыя пар

Наўроцкі не дае пашпарты: мігрантам закручваюць гайкі? ПіС супраць інвестыцый у абарону: SAFE
Праблемы з атрыманнем польскага грамадзянства і змены ў карце паляка, што адбываецца? Прэзідэнт Наўроцкі б'е антырэкорд па выдачы польскіх пашпартоў. Якой логікай кіруецца прэзідэнт Польшчы і як выглядае статыстыка ў параўнанні з Анджэем Дудам? Як паводзіны міграцыйных чыноўнікаў і змены ў правілах атрымання карты паляка звязаныя з міграцыйнай стратэгіяй, якую ўрад Дональда Туска прыняў у 2024

Беларус знайшоў у Польшчы дом і беларускае шчасце: як стаць сваім сярод палякаў, чым уразіла Польшча
Малады беларус Мікіта Бернат — новы госць Тані Дзямчук у падкасце «Зроблена ў Польшчы». Мікіта ўжо ў 25-гадоў кіруе склепам абутку ў Польшчы і не мае праблем з інтэграцыяй. Беларус адчувае сябе ў Польшчы як дома і нават распавёў момант, калі адчуў сапраўднае беларускае шчасце.Як знайсці сяброў сярод палякаў, як пазнаёміцца з польскай культурай і падробная гісторыя пра тое, як зрабіць так, каб Поль

Партыя Браўна: сегрэгацыя мігрантаў, пекла жанчын і саюз з Расіяй? Браўн ва ўрадзе — праблема ПіС
Сегрэгацыя іншаземцаў, абмежаванне правоў жанчын, выхад з ЕС і саюз з Расіяй! Ці такая будучыня чакае Польшчу пасля наступных выбараў у Сейм? Гэта запіс сустрэчы «Зроблена ў Польшчы» з гледачамі і глядачкамі, падчас якой мы абмяркоўвалі шалёны рост падтрымкі Канфедэрацыі Польскай Кароны! У чым прычыны гэтага росту і ці магчыма паўстанне новай кааліцыі Права і Справядлівасці, Канфедэрацыі Мэнтцэна

Маршал Сейма пакрыўдзіў Трампа: пасол ЗША напісаў пра вывад амерыканскіх войскаў з Польшчы | Штоооо?
Вялікі дыпламатычны скандал паміж Польшчай і ЗША: што ўвогуле адбываецца? Як разрыў кантактаў паміж амбасадай ЗША і маршалам Сейму паўплывае на стасункі з галоўным саюзнікам Польшчы? Ці маршал Чажасты зрабіў памылку, адмаўляючы Дональду Трампу? Чаму нават палітыкі Канфедэрацыі бароняць«былога камуніста», а Права і справядлівасць ідуць ва-банк у стасунках з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША? Чаму павод

Галоўня шантажуе Туска? Ці можа былая партыя Галоўні стварыць урад з партыямі Качыньскага і Мэнтцэна
Ці кіруючай Кааліцыі ў Польшчы пагражае распад? Гэта запіс сустрэчы «Зроблена ў Польшчы» з гледачамі і глядачкамі.Падчас сустрэчы мы абмеркавалі выбары новай лідаркі партыі «Польшча 2050 Шымана Галоўні»: што гэта азначае для самой партыі? Ці ёсць шанец вярнуць былую падтрымку, каб ізноўку патрапіць у Сейм, ці можа варта шукаць кааліцыянта, а можа адрадзіць «Трэці Шлях»? Шантаж Галоўні: ці Дональду

Беднасць у Польшчы: Бальцэровіч мусіць сысці! Як рэформы прывялі Качыньскага да ўлады
Як рэформы Лешка Бальцэровіча стварылі ўмовы для прыходу Яраслава Качыньскага да абсалютнай улады? Гэта працяг міні-серыяла пра польскую трансфармацыю і ліберальныя рэформы. У мінулых выпусках «Зроблена ў Польшчы» мы распавялі, як, дзякуючы Плану Бальцэровіча, Польшча сталася багатай краінай. У гэтым выпуску мы распавядзем пра ўмовы, якія прывялі Яраслава Качыньскага і яго партыю ПіС да ўлады ў По

Гэта атрымае кожны ў Польшчы: рыхтуемся да нападу Расеі? Туск і Наўроцкі абыгралі Трампа ў Давосе
Навошта ўсім жыхарам Польшчы дасылаюць Poradnik bezpieczeństwa: да чаго рыхтуюць польскае грамадства, ці трэба хвалявацца? Абмяркоўваем змест, якасць і эфектыўнасць новай кніжкі ад польскага міністэрства абароны.Ці магчымая перазагрузка ў адносінах паміж Тускам і Наўроцкім? Аналізуем апошнія сустрэчы прэзідэнта Польшчы з прадстаўнікамі ўрада і ацэньваем вынікі іх супрацы.І форум у Давосе: новыя вы

Працуе ў фінансах і лечыць жывёлаў: незвычайны шлях беларускі ў Польшчы
Беларуска Анастасія Жаўрыд жыве ў Польшчы і працуе з фінансамі. А яшчэ менавіта ў Польшчы яна здзейсніла сваю мару і пачала працаваць з жывёламі. Шлях юрысткі ад чысткі каней да працы ў ветэрынарнай клініцы, а таксама пра год маўчання на вучобе праз польскую мову і знаёмства з 80-гадовай полькай.Гэта новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук у падкасце «Зроблена ў Польшчы», у якой вядучая размаўляе з белар

Палякі хочуць выйсці з ЕС? Наступствы POLEXIT, небяспечная гульня ПіС, Канфедэрацыі і Браўна
Ці Польшча выйдзе з Еўрапейскага Саюза? Гэта запіс сустрэчы з гледачамі і глядачкамі ў Варшаве, падчас якой мы абмяркоўвалі вынікі сенсацыйнага даследавання сярод полек і палякаў. Разбіраемся, чаму так моцна расце падтрымка выхаду Польшчы з ЕС: якія групы польскага грамадства найбольш падтрымліваюць Полэксіт і чаму; хто з польскіх палітыкаў вядзе небяспечную гульню на анты-еўрапейскіх настроях? Як

Беларусы ў Польшчы: колькі зарабляюць, дзе працуюць, ці ведаюць польскую | Беларусы хочуць з’ехаць?
Беларусы ў Польшчы: запіс сустрэчы з гледачамі і глядачкамі ў Варшаве! Што адбываецца з беларускай міграцыяй у Польшчы? Ці беларусы надалей масава прыязджаюць у краіну на Вісле? Якая структура беларускай міграцыі і як яна змянілася напрацягу года? Дзе беларусы працуюць і колькі зарабляюць? Як беларусам жывецца ў Польшчы і ці яны плануюць тут застацца? І як адрозніваюцца мігранты з Беларусі і Украі

Туск і Наўроцкі: хто пераможа? Вайна паміж ПіС, Мэнтцэнам і Браўнам | Галоўныя пагрозы для Польшчы
Што чакае Польшчу ў 2026 годзе? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы раскрываем падрабязнасці барацьбы паміж Яраславам Качыньскім, Славамірам Мэнтцэнам і Гжэгажам Браўнам за галасы палякаў. Аналізуем, што адбываецца ў Праве і справядлівасці, і цяжкае становішча, у якім апынуўся лідар партыі Качыньскага, а таксама прагназуем далейшыя крокі былога прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага

Выбары прэзідэнта, пратэсты супраць мігрантаў, заняпад Тшаскоўскага | Вынікі года польскай палітыкі
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» назваў чалавека 2025 года ў польскай палітыцы і падвёў вынікі: галоўныя падзеі, пераможцы і прайграўшыя. Шмат пра прэзідэнцкія выбары і іх вынікі, шмат пра тэму мігрантаў, пра міжнародную сітуацыю і іншыя галоўныя тэмы года.🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве 10 студзеня 2026 года, самы час набыць квіткі: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/4927

Крызіс у ПіС перад Раством, палітычныя сваркі за Вігілійным сталом | Польская палітыка падчас святаў
Што адбываецца ў польскай палітыцы падчас Вігіліі, Раства і Новага года? Які дзень у святочны перыяд для полек і палякаў найважнейшы? Якая партыя сустракае Раство ў крызісе і ад каго чакаць зваротаў з польскіх палітыкаў? І галоўнае пытанне: каго б з польскіх палітыкаў вы запрасілі за Вігілійны стол? Кірыл і Максім абралі сваіх кандыдатаў.Гэта новы, святочны выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». We

Як хутка стаць сваёй у Польшчы: праца ў Żabka, польскі Tinder і жыццё па-за Варшавай (чаму?)
Беларуска Арына пераехала ў Польшчы з 200 даляраў у кішэні. Яна працавала ў знакамітай Жабцы, атрымлівала прапановы працы ў масажным салоне. Арына Вясна распавяла пра пошукі працы амаль без польскай мовы, як знайшла цудоўнае месца працы і чаму менавіта яно, як атрымлівала пагрозы ад працадаўцы і чым займалася на здымках гучнага польскага фільма Lalka.Гэта бодрая размова пра тое, як экспрэс-курсам

Польскі пашпарт ці сталы побыт: што лепш? Чаму беларусам важна мець магчымасць галасаваць у Польшчы
Карта сталага побыту ці польскае грамадзянства: ці варта беларусам спяшацца, каб атрымаць пашпарт Польшчы?У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем прывілеі, якія дае польскае грамадзянства. Дзе без пашпарта немагчыма працаваць і ці сапраўды сталы побыт дае амаль што такія самыя правы? І чаму так важна набыць палітычныя правы ў краіне, у якой ты жывеш?👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Пол

Супольныя героі беларусаў і палякаў: Касцюшка, Каліноўскі, Міцкевіч | Кім мы разам можам ганарыцца?
Беларусы і палякі стагоддзямі жылі побач і разам будавалі супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую Двух Народаў.Нас аб'ядноўвае не толькі мяжа паміж нашымі краінамі, але і вялікі пласт нашай агульнай і вялікай спадчыны. Пра тое, чым нашыя народы могуць разам ганарыцца, пра вялікіх прадстаўнікоў культуры: як Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка і Агінскі. Пра нашых супольных герояў: як Тадэвуш Касцюшка, Каст

Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі
Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары.У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходзі

Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд
Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць,

Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага
Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, які

Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры
Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске.Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы за

Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай
Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага мі

Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства
Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў?Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыклад

Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў
У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праект

Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў
Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў.Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоўн

Туск і Качыньскі рыхтуюцца да выбараў: усім папіццот | Вынікі апытанняў: хто фаварыт на выбарах?
Галоўныя партыі Польшчы рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды лідары ПіС (Права і справядлівасць) і ПО (Грамадзянская платформа) Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск правялі вялікія канферэнцыі. Качыньскі шукаў новую праграму 500+, якая павярне яго да ўлады: пэўныя прапановы былі моцна сацыялістычныя. Туск шмат натхняў і казаў пра аб’яднанне, а яшчэ абнавіў новую назву партыі (ні

Туск помсціць Тшаскоўскаму за выбары? Што далей будзе з Рафалам і начны скандал у Варшаве
Былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі даў першае вялікае інтэрв’ю пасля выбараў: разбіраем галоўнае. Скандал у Варшаве вакол забароны на продаж алкаголю ноччу і прычым тут Туск і Тшаскоўскі. І пра будучыню прэзідэнта польскай сталіцы: ці чакаць палітыка на наступных выбарах? Ці, можа, у Еўрапарламенце?Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце

Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову
Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя? Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зробле

Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў
Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў.Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яра

Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей?
Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні.А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, што

Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь
Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуск

Лех Валенса: герой ці здраднік? Гісторыя вызваліцеля Польшчы ад камунізма і адыёзнага прэзідэнта
Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы.Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад бараць

Што вы не ведалі пра налёт расейскіх дронаў на Польшчу: дэталі ад авіяцыйнага інжынера
Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта.А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як па

Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага
Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары.Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэт

Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна
Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі.Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не ст

Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна
Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў?Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ночы
Rekomendowane

Czy szpiedzy rządzą światem? Podcast Severskiego i Niemczyka

Ślady Zbrodni

Olga Herring w RMF FM

Sekcja teorii spiskowych. Podcast Crazy Nauka

Dudek o Historii

Historie na Faktach True Crime

Podcast Muzeum Historii Polski

Mroczne Wieki

Powojnie

Opowiem Ci historię

DUDEK o polityce

Kryminalne Historie